Беларуская Служба

Польшча адзначае 40-ую гадавіну ўвядзення ваеннага становішча

12.12.2021 16:41
Падчас ваеннага становішча было інтэрнавана каля 10 тысяч актывістаў «Салідарнасці», колькасць загінулых ацэньваецца прыкладна ў 40 чалавек, у тым ліку дзевяць шахцёраў шахты «Вуек».
Генерал Ярузельскі абвяшчае ўвядзенне ваеннага становішчаКрыніца: Wojskowa Agencja Fotograficzna, Wikipedia/dp

40 гадоў таму, уначы з 12 на 13 снежня 1981 года, у Польскай Народнай Рэспубліцы было ўведзена ваеннае становішча. Улада ў ПНР перашйла ў рукі ваенных на чале з генералам Войцехам Ярузельскім. Быў спынены выхад прэсы, былі мілітарызаваныя тэлебачанне, радыё і прамысловыя прадпрыемствы. Была ўведзеная каменданцкая гадзіна.Усе прафсаюзы і грамадскія аб’яднанні былі дэлегалізаваныя. Забастоўкі і масавыя пратэсты гвалтоўна разганяліся арміяй і міліцыяй.

Гісторык, прафесар Марэк Ябланоўскі распавёў Польскаму радыё, што прычынай увядзення ваеннага становішча быў велізарны грамадскі канфлікт, яго бакамі былі: камуністычная ўлада і рух «Салідарнасць»:

-Канфлікт паміж «Салідарнасцю» і камуністамі ў той час можна было вырашыць толькі так. У адваротным выпадку выйсце канфлікту знайшлі бы савецкія войскі ў Польшчы.

Ваеннае становішча ў Польшчы было прыпынены 31 снежня 1982 года, а адменена 22 ліпеня 1983 года. У гэты час інтэрнавана ў агульнай складанасці больш за 10 тысяч актывістаў, звязаных з«Салідарнасцю». Колькасць загінулых ацэньваецца прыкладна ў 40 чалавек, у тым ліку дзевяць шахцёраў з шахты «Вуек», якія загінулі падчас здушэння забастоўкі.

iar/эж


«Каб Польшча была Польшчай». Польскае радыё выдала альбом да 40-годдзя ваеннага становішча

12.12.2021 10:21
Ноч на 13 снежня 1981 года, калі больш за 6500 актывістаў апазіцыі былі арыштаваныя і інтэрнаваныя, стала пачаткам цёмнай старонкі ў сучаснай польскай гісторыі.