Палітыкі абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку і сітуацыю на польска-беларускай мяжы, якая таксама з'яўляецца мяжой ЕС і НАТА.
«Я прадставіў спадару канцлеру тактыку змены, так бы мовіць, рэжыму Лукашэнкі супраць гэтага штучна выкліканага міграцыйнага крызісу і выкарыстання людзей у якасці жывога шчыта, таму што кожны вечар у нас адбываецца больш за 100 спробаў пераходу мяжы», – распавёў Матэвуш Маравецкі.
Маравецкі падкрэсліў, што «мяжа павінна быць шчыльнай, каб ЕС мог абараніць сябе і мець магчымасць самастойна вырашаць свой далейшы лёс». Ён падкрэсліў, што таксама абмеркаваў з Шольцам «магчымыя будучыя сцэнары, пытанні патэнцыйных санкцый для Беларусі, якія будуць абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні Еўрапейскай рады, рэальныя эканамічныя санкцыі, каб рэжым Лукашэнкі і яго крамлёўскія кіраўнікі сапраўды зразумелі, што мы поўныя рашучасці абараняць усходнюю мяжу ЕС».
Олаф Шольц са свайго боку сказаў, што Германія салідарная з Польшчай у гэтым пытанні. Ён з задавальненнем адзначыў, што "рашучыя дзеянні многіх краін, а таксама ў цэлым Еўрапейскага саюза зрабілі ўнёсак у тое, што рэйсы больш не выконваюцца".
"Таму і далей мы будзем выступаць салідарна з Польшчай супраць гэтых непрымальных паводзін, гібрыднай вайны — па-іншаму гэта не сказаць. Мы будзем падтрымліваць Польшчу, каб яна не падвяргалася прымусу", — заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц.
Паводле PAP / вх