Беларуская Служба

МЗС: Стрыманне выплатаў ЕЗ для Польшчы – незаконнае

14.12.2021 08:23
Брусель дамагаецца перагляду судовай рэформы ў Польшчы, якая на думку еўрапейскіх палітыкаў, пагражае вяршэнству права і незалежнасці суддзяў.
Illustrationsbild
Illustrationsbildshutterstock.com/J_UK

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што прыпыненне выплаты сродкаў ЕЗ для Польшчы з'яўляецца незаконным. Адказваючы на пытанне аб перамовах па Нацыянальным плане рэканструкцыі, Пшыдач адзначыў, што ўрад не змяніў сваёй пазіцыі па гэтым пытанні.

Намеснік міністра падкрэсліў, што рашэнне Еўракамісіі аб прыпыненні выплат Польшчы носіць палітычны характар:

-Няма падставаў, каб затрымліваць выплаты сродкаў для Польшчы. Аднак у Бруселі і асабліва ў Страсбургу ёсць сілы, якія старанна працуюць, каб Польшча гэтых грошай не атрымала. Сітуацыя вельмі дынамічная, аднак мы і прэмʼер будзем рабіць усё магчымае, каб у выніку гэтыя грошы Польшча атрымала.

Польшча павінна атрымаць каля 58 мільярдаў еўра на рэалізацыю Нацыянальнага плана адбудова. План разлічаны на пяць гадоў. З гэтых сродкаў 5 мільярда будуць перададзеныя ў выглядзе субсідый і больш за 7,3 млрд еўра ў выглядзе крэдытаў.

Нагадаем, выплата гэтых сродкаў пакуль стрыманая. Брусель дамагаецца перагляду судовай рэформы ў Польшчы, якая на думку еўрапейскіх палітыкаў, пагражае вяршэнству права і незалежнасці суддзяў.

iar/эж


Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыі аб вяршэнстве права ў Польшчы

21.10.2021 17:36
Гэта адказ на нядаўнюю пастанову Канстытуцыйнага суду Польшчы аб вяршэнстве Канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам.