Беларуская Служба

У салдата, які збег з Польшчы ў Беларусь, былі сур’ёзныя праблемы з законамі - міністр абароны Польшчы

17.12.2021 15:52
Сёння беларускія прапагандысты паведамілі, што польска-беларускую мяжу перайшоў 25-гадовы паляк Эміль Чэчка.
Эміль Чэчка дае інтэрв'ю рэжымным СМІscreen/twitter.com

У салдата, які збег з Польшчы ў Беларусь, былі сур’ёзныя праблемы з законамі. Пра гэта ў «Твітары» напісаў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак. Ён таксама зазначыў, што салдат напісаў заяву аб звальненні са службы.

Сёння беларускія прапагандысты паведамілі, што польска-беларускую мяжу перайшоў 25-гадовы паляк Эміль Чэчка. Ён папрасіў у Беларусі прытулку. Як аказалася, малады чалавек з’яўляецца салдатам 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, частка якой была перакінутая на ахову граніцы.

вс