Беларуская Служба

Сёння на Падляшшы развітваюцца з Уладзімірам Пацам

18.12.2021 08:07
Карэспандэнт Польскага радыё памёр раптоўна ад сардэчнага прыступу, пакідаючы жонку і двое дзяцей.
Уладзімір Пац Polskie Radio

У Самагрудзе каля Саколкі на Падляшшы адбудзецца пахаванне карэспандэнта Польскага радыё ў Расіі і Беларусі Уладзіміра Паца. Журналіст памёр 10 снежня ў Мінску на 54-м годзе жыцця. Пахавальная цырымонія распачнецца ў 9.00 у праваслаўным храме Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Самагрудзе, пасля чаго адбудзецца цырымонія развітання на мясцовых могілках.

Уладзімiр Пац быў звязаны з Польскім радыё з 1992 года, спачатку з Беларускай рэдакцыяй у тады Пятай праграме, затым у 1995 годзе быў дэлегаваны на пасаду карэспандэнта Польскага радыё ў Мінску. У 2007-2010 гадах быў карэспандэнтам Польскага радыё ў Расіі, а затым зноў у Беларусі.

Ён аддана займаўся місіяй журналіста і карэспандэнта, набліжаючы сваіх слухачоў да палітычных і грамадскіх падзей. Ён быў выдатным знаўцам беларускай тэматыкі і пільным назіральнікам за мясцовым жыццём. Ён паведамляў пра сітуацыю ў Беларусі, пра акцыі пратэсту, якія там праходзяць, і пра лёс арыштаваных. Інфармаваў пра пераслед незалежных журналістаў, грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў. Паведамляў пра парушэнні правоў чалавека з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаючы з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах.

Цягам апошніх месяцаў Уладзімір Пац адсочваў, у тым ліку, падзеі, звязаныя з міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы. Яшчэ 7 снежня ён паведаміў з Мінска аб ад'ездзе чарговай групы мігрантаў у Ірак.

Уладзімір Пац памёр раптоўна ад сардэчнага прыступу, пакідаючы жонку і двое дзяцей.

аз

Памяці Уладзіміра Паца

18.12.2021 08:00
Вельмі прыкра, што з намі больш не будзе такога добрага чалавека і адданага журналіста.