Прэзідэнт Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Сільвестра Хэнціньскага Вялікім крыжам адраджэння Польшчы.
Кінарэжысёр, сцэнарыст, стваральнік камедыйных трыпціхаў пра сем’іі Катргуляў і Паўлякаў: «Усе свае», «Тут крутых няма» і «Любі ці кідай» («Sami swoi», «Nie ma mocnych» і «Kochaj albo rzuć») быў узнагароджаны за выдатны ўклад у польскае кінамастацтва, за прапаганду польскасці праз выбітную мастацкую творчасць.
Ад імя прэзідэнта ордэн сыну памерлага Ігару Хэцінскаму ўручыў, дарадцы прэзідэнта Тадэвуш Дэшкевіч падчас цырымоніі пахавання ў Вроцлаве.
Сільвестр Хэнцінскі памёр 8 снежня ў Вроцлаве на 91-м годзе жыцця.
IAR/аз