Беларуская Служба

Сярод мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць беларуска-польскую мяжу, няма сем'яў з дзецьмі

19.12.2021 08:54
Памежнікі паведамляюць таксама пра інцыдэнты «псіхалагічнай правакацыі».
.
Мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Kancelaria Premiera/Flickr

Сярод мігрантаў, якія прадпрымаюць спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, няма сем’яў з дзецьмі, паведаміла капітан Крысціна Якімік-Ярош з прэс-службы Падляскай памежнай варты. «Характар інцыдэнтаў на мяжы мяняецца», – заявіла яна і адзначыла, што памежную агароджу цяпер часцей разбураюць беларускія памежнікі, без удзелу мігрантаў.

Памежнікі паведамляюць пра інцыдэнты «псіхалагічнай правакацыі». Напрыклад: «На беларускім баку мяжы з’явіўся чалавек у балаклаве, які выдатна валодаў польскай мовай і пачаў пытацца, ці не шкадуем мы, што не будзем калядаваць з сям’ёй».

Па словах Якімік-Ярош, мігранты, якіх затрымліваюць памежнікі і дастаўляюць на памежную лінію, цяпер у асноўным маладыя, моцныя мужчыны. Жанчыны здараюцца вельмі рэдка, сярод затрыманых не было непаўналетніх.

Таксама расце колькасць выпадкаў затрымання мігрантаў, якія перайшлі мяжу ЕС у іншай краіне, перш за ўсё ў Літве.

PAP/нг