Учора 76 чалавек спрабавалі незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу, паведамляе Памежная служба. У ваколіцах Чарэмхі польскія сілавікі затрымалі 20 мігрантаў, якія спрабавалі сілай прарвацца праз мяжу – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Ганна Міхальска.
- Групы ў двух месцах перарэзалі калючы дрот і сілаю прарваліся праз мяжу, кідаючы камяні ў польскіх памежнікаў. Пры гэтым беларускія сілавікі асляплялі польскіх памежнікаў лазерам. Гэтыя 20 чалавек прайшлі на тэрыторыю Польшчы, але ў некалькіх дзясятках метраў ад мяжы іх затрымалі і адправілі назад на лінію мяжы. Падчас гэтага здарэння ніхто не пацярпеў.
Агулам з пачатку года польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці больш за 39 тысяч чалавек.
IAR PR/нг