Беларуская Служба

Больш за тры тоны гуманітарнай дапамогі прэзідэнт Польшчы перадаў суайчыннікам у Грузіі

20.12.2021 08:31
У Тбілісі знаходзіцца міністр у Канцылярыі прэзідэнта Адам Квяткоўскі.
Adam Kwiatkowsk
Adam Kwiatkowsk PAP/Tytus Żmijewski

Больш за тры тоны гуманітарнай дапмогі былі перададзеныя палякам у Грузіі ў рамках прэзідэнцкай акцыі «Дапамога палякам на ўсходзе». У Тбілісі знаходзіцца міністр у Канцылярыі прэзідэнта Адам Квяткоўскі.

Як распавёў Адам Квяткоўскі, сёлета гэта ўжо трэцяе акцыя, дзве папярэднія прайшлі ў Малдове:

-Спадара прэзідэнт Дуда заўжды падкрэслівае, што гэта не дапамога, а ўдзячнасць нашым суайчыннікам за мяжой. У гэтыя дні маю гонар знаходзіцца ў Тбілісі і ад імя прэзідэнта, яго жонкі перадаць мясцовым палякам больш за тры тоны прадуктаў харчавання, побытавай хіміі, заплечнікі, адукацыйныя і дыдактычныя матэрыялы.

Адам Квяткоўскі ўжо сустракаўся з суайчыннікамі ў Тбілісі, дзе была перададзеная першая частка дапамогі. Міністр таксама ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды тамтэйшм палякам. Другая частка дапамогі ў панядзелак адправіцца палякам, якія пражываюць у Лагадэхі на ўсходзе Грузіі.

На мінулым тыдні міністр Адам Квяткоўскі пабываў у Ліване. Ад імя прэзідэнта Польшчы ён перадаў гуманітарную дапамогу семʼям сірыйскіх уцекачоў.

iar/эж