Беларуская Служба

Нацыянальны музей у Варшаве прыдбаў 14 твораў Шагала

20.12.2021 12:09
З ініцыятывай прыдбання твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі
.
П. ГліньскіКрыніца: PAP/Łukasz Gągulski

Нацыянальны музей у Варшаве набыў 14 малюнкаў Марка Шагала. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі. Паводле яго, з ініцыятывай прыдбання твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі:

-Дзякую працаўнікам музею, што ўгледзелі такую магчымасць. Таксама дзякую прэм'еру і міністру фінансаў за хуткае рашэнне. Набыццё незвычайнае! Шагал адзіны і непаўторны, нам удалося купіць 14 графік. Спадзяюся, што ўжо хутка, у будучым годзе мы арганізуем экспазіцыю, на якой будуць прадстаўлены ўсе гэты творы.

Міністр культуры абвясціў аб набыцці чарговых твораў мастацтва, але не ўдакладніўшы падрабязнасцяў. Адзін з іх будзе прадстаўлены ў наступным годзе на Вавэлі.

iar/эж


Карціна Станіслава Маслоўскага пасля 74 гадоў вярнулася ў калекцыю Нацыянальнага музею

21.10.2020 12:16
Акварэль, выстаўленая на аўкцыёне на адным са сталічных аўкцыённых дамах, распазналі працаўнікі Аддзелу па справах рэстытуцыі твораў культуры ў Міністэрстве культуры Польшчы.

Нацыянальны музей у Варшаве атрымаў карціну, якая лічылася страчанaй падчас вайны

14.09.2021 14:09
Міністэрства культуры сістэматычна дабіваецца вяртання ў Польшчу твораў мастацтва, якія былі страчаныя падчас Другой сусветнай вайны.