Беларуская Служба

Грамадзянін Таджыкістана, звязаны з ІД, дэпартаваны з Польшчы

20.12.2021 16:44
У красавіку грамадзянін Таджыкістана Адзілхон С. незаконна перасёк польска-беларускую мяжу.
Funkcjonariusze ABW
Funkcjonariusze ABWabw.gov.pl

Грамадзянін Таджыкістана, які прыбыў у Польшчу ў красавіку праз Беларусь, быў дэпартаваны з краіны ў выніку дзеянняў Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), паведаміў у панядзелак прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Агенцтва ўнутранай бяспекі ідэнтыфікавала яго як прыхільніка Ісламскай дзяржавы. Агенцтва палічыла, што мужчына пагражае бяспецы Польшчы, таму ён быў дэпартаваны з краіны 10 лістапада, паведаміў Жарын. Яму таксама быў забаронены ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны на тры гады.

У красавіку грамадзянін Таджыкістана Адзілхон С. незаконна перасёк польска-беларускую мяжу. Яго затрымалі памежнікі і даставілі ў цэнтр, які ахоўваецца Памежнай вартай Польшчы.

pap/эж