Беларуская Служба

Мінадукацыі: 80 працэнтаў настаўнікаў прышчэпленыя супраць COVID-19

21.12.2021 10:00
Ведамства не з’яўляецца прыхільнікам ідэі абавязковай вакцынацыі, падкрэсліў віцэ-міністр Дарыюш Пянткоўскі.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра адукацыі і навукі паведаміў, што цяпер прышчэпленыя каля 80 працэнтаў польскіх настаўнікаў. Дарыюш Пянткоўскі(Dariusz Piontkowski) адзначыў, што павялічваецца таксама колькасць вучняў, якія прывіліся, як мінімум, адной дозай вакцыны супраць COVID-19.

Віцэ-міністр падкрэсліў, што ягонае ведамства не з’яўляецца прыхільнікам ідэі абавязковай вакцынацыі:

- Дыскусіі па гэтай справе працягваюцца. Міністр Чарнэк таксама некалькі разоў выказваўся па гэтаму пытанню. Міністэрства адукацыі і навукі не з’яўляецца прыхільнікам абавязковай вакцынацыі. Трэба памятаць, што ў групе настаўнікаў, якія не прывіліся супраць COVID-19 ёсць таксама асобы, якім гэта не рэкамендуецца па стане здароўя. Беручы гэта пад увагу, максімальна каля 10% педагогаў не жадаюць прывіцца па іншых прычынах.

Дарыюш Пянткоўскі таксама нагадаў, што вакцыны супраць COVID-19, прызначаныя для дзяцей 5-11 гадоў жыцця ўжо даступныя ў Польшчы.

IAR /аз


Мінздароўя: Пік пятай хвалі эпідэміі ў Польшчы прыпадзе на другую палову студзеня

20.12.2021 13:33
Мяжой працаздольнасці сістэмы аховы здароў з'яўляецца 30 тыс. занятых «ковідных» ложкаў.