Беларуская Служба

Бальніца ў Глухалазах апынулася ў спісе лепшых у свеце

22.12.2021 13:32
Шпіталь, як першы ў Еўропе, адкрыў рэабілітацыйны цэнтр для пацыентаў, якія вылечыліся ад COVID-19.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Спецыялізаваны шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Глухалазах(Głuchołazy) на паўднёвым захадзе Польшчы увайшоў у ТОП-100 лепшых рэгіянальных прадпрыемстваў і арганізацый у катэгорыі «Медыцына і ахова здароўя».

Згаданы рэйтынг складае аргкамітэт узнагароды «ТОП-100. Дасягненні-2021»(«TOP-100. Achievements-20121») з сядзібай у Оксфардзе.

Бальніца ў Глухалазах, як першая ў Еўропе, адкрыла рэабілітацыйны цэнтр для пацыентаў, якія вылечыліся ад COVID-19. Таксама ўстанова распрацавала ўласную пілотную праграму тэрапеўтычнай рэабілітацыі пасля заражэння каранавірусам. Праграма дапамагае аднавіцца пацыентам, якiя вылечыліся ад COVID-19.

«ТОП-100. Дасягненні-2021» служыць прасоўванню і будаванню іміджу лепшых рэгіянальных брэндаў на міжнародным і ўнутраным рынках.

PAP/аз