Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы памерлі 775 чалавек, заражаных каранавірусам

22.12.2021 17:26
У параўнанні з мінулым тыднем колькасць інфекцый знізілася на 26 працэнтаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы памерлі 775 чалавек, заражаных каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Прэс-сакратар міністэрства паведаміў, што па колькасці памерлых Польшча зараз знаходзімся на піку чацвёртай хвалі пандэміі.

Войцех Андрусевіч (Wojciech Andrusiewicz) адзначыў, што сярод памерлых пераважаюць непрышчэпленыя асобы:

- 566 з усіх смяротных зыходаў датычыць асобаў, якія не былі прывітыя. То бок 73% асобаў, якія памерлі з-за кавіда, гэта непрывітыя пацыенты. У сваю чаргу 70%, якія былі прывітыя, але памерлі з-за COVID-19, гэта асобы, якія хварэлі таксама дадатковымі хваробамі.

За мінулы дзень у Польшчы былі зафіксавана 18 021 новы выпадак заражэння каранавірусам. У параўнанні з мінулым тыднем колькасць інфекцый знізілася на 26 працэнтаў, але смяротнасць вельмі высокая.

IAR/аз

Мінадукацыі: 80 працэнтаў настаўнікаў прышчэпленыя супраць COVID-19

21.12.2021 10:00
Ведамства не з’яўляецца прыхільнікам ідэі абавязковай вакцынацыі, падкрэсліў віцэ-міністр Дарыюш Пянткоўскі.

СААЗ: Амікрон распаўсюджваецца значна хутчэй, чым Дэльта

21.12.2021 11:01
СААЗ падкрэслівае, што хварэюць нават тыя, хто быў прышчэплены.

Польшча паставіла ў Лаос паўмільёна дозаў вакцыны супраць COVID-19

22.12.2021 09:28
Польскае МЗС нагадала, што таксама раней Польшча ўжо ахвяравала Лаосу 138 тысяч доз прэпарату супраць COVID-19.