Беларуская Служба

МЗС выдаткавала на інфраструктуру для палякаў за мяжой больш за 9,5 млн еўра

22.12.2021 18:31
Адной з важнейшых інвестыцый бягучага году быў рамонт Польскага дому ў Дынебургу.
Намеснік кіраўніка польскага МЗС Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк PAP/Wojciech Olkuśnik

45 млн злотых (9,5 млн еўра) вылучыла польскае Міністэрства замежных спраў на інфраструктуру для польскай дыяспары за мяжой у 2020-2021 гадах. За гэтыя сродкі былі рэалізаваныя таксама 60 іншых праектаў.
Намеснік кіраўніка польскага МЗС Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк кажа, што адной з важнейшых інвестыцый быў рамонт Польскага дому ў Дынебургу і перабудова Польскага дому ў Вільні.

Падчас польскага старшынства ў Вышаградскай групе, у першым паўгоддзі гэтага года, Міністэрства замежных спраў удзельнічала ў мерапрыемствах, накіраваных на жыхароў краін V4. МЗС далучылася таксама да ў акцыі «Запалі святло свабоды», арганізацыі канцэрту «Дарогі да свабоды» ў Бруселі, а таксама прасоўвала сёлетні Конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна.

Інвеставаць у інфраструктуры МЗС плануе працягваць таксама ў будучым годзе. На гэта прызначанае больш за 12 млн злотых(больш за 2,5 млн еўра).

У сваю чаргу мерапрыемствы будуць датычыць 95-годдзя ўстанаўлення Мазурка Дамброўскага дзяржаўным гімнам Польшчы. У бліжэйшыя дні МЗС абвесціць конкурс «Грамадская дыпламатыя 2022», якога бюджэт складае 4 млн злотых (амаль 870 тыс. еўра).

IAR/аз