На гэты навучальны год стыпендыі атрымалі 397 чалавек. Падтрымка аказваецца ў рамках ініцыятывы «Салідарныя з Беларуссю -студэнты», якую ладзіць Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену NAWA.
270 чалавек гэта новыя студэнты, астатнія гэта студэнты з Беларусі, якія ўжо навучаюцца ў польскіх ВНУ ў рамках праграмы і дасягнулі вельмі добрыя вынікі і NAWA такім чынам хоча іх узнагародзіць, адзначае дырэктар NAWA Гражына Жэброўска (dr Grazyna Żebrowska).
-Найперш студэнты звальняюцца з аплаты за вучобу, гэта адна частка пакету падтрымкі, а другая – гэта 1250 злотых на месяц для студэнта бакалаўрскай ступені, і на магістарскай – 1500 злотых.
Беларускія студэнты навучаюцца ў 62 польскіх дзяржаўных і прыватных ВНУ.
яс