Беларуская Служба

47 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы мяжу Польшчы

26.12.2021 08:23
З пачатку года памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. 
Ілюстрацыйны здымакPAP/Wojtek Jargiło

Учора 47 мігрантаў спрабавалі незаконна перасекчы мяжу Польшчы з Беларуссю, паведаміла Памежная служба.

На ўчастку, які ахоўваецца памежнай заставай у Мельніку, група з 28 чалавек спрабавала сілай прарвацца праз мяжу, яны кідалі камяні ў бок польскіх памежнікаў і салдат, асляплялі лазерам.

З пачатку года памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У лістападзе было 8,9 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы — у кастрычніку — 17,5 тысячы, у верасні — 7,7 тысячы, у жніўні — 3,5 тысячы.

З 1 снежня па 1 сакавіка 2022 года забаронена знаходзіцца на мяжы з Беларуссю. Забарона тычыцца 115 гарадоў Падляшскага ваяводства і 68 гарадоў Любельскага ваяводства.

PAP