Беларуская Служба

У Польшчу перапампоўваеца расійскі газ з Германіі

26.12.2021 12:45
Шосты дзень запар Ямальскі газаправод, па якім звычайна ідзе расійскі газ на захад Еўропы, пампуе сыравіну ў адваротным кірунку — з захаду ў Польшчу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGeorgy Golovin/Shutterstock

Пра гэта сведчаць звесткі нямецкага аператара Gascade.

Паводле звестак з пункту вымярэння Mallnow на польска-нямецкай мяжы, у Польшчу паступае амаль 1,2 мільёна кілават-гадзін газу ў гадзіну. На гэтым тыдні расійцы запэўнілі, што рэверс не ёсць палітычным рашэннем, проста сітуацыя супала з ростам напружанасці паміж Захадам і Расіяй з-за Украіны, што спрыяла рэкорднаму росту коштаў на газ у Еўропе.

23 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Германія хутчэй будзе прадаваць газ Польшчы і Украіне, а не стабілізаваць рынак. Ён таксама абвінаваціў нямецкіх імпарцёраў газу ў рэверсе транспарціроўкі па газаправодзе Ямал, і ў імклівым росце цэн на дадзенае паліва.

ПР/юл