Беларуская Служба

Палякі цікавяцца электрычнымі аўтамі

26.12.2021 10:33
Пададзена больш за 1500 заявак на агульную суму 31 мільён злотых ад фізічных асобы на падтрымку ў рамках праграмы «Маё электрааўта».
Ілюстрацыйны здымакandreas160578/pixabay/CC0

Цяпер можна атрымаць амаль 19 000 злотых датацыі на набыццё электрамабіля, у выпадку шматдзетных сем'яў нават 27 000 злотых.

Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі прымае заяўкі на даплаты на набыццё электрычнага аўтамабіля таксама ад прадпрыемстваў і ўстаноў.

Кіраўнік Нацыянальнага фонду Мацей Хароўскі нагадаў, што акрамя даплаты на набыццё электрамабіляў установа плануе падтрымліваць развіццё інфраструктуры электра і вадародных заправак.

Мацей Хароўскі ацаніў, што цікавасць да праграмы вялікая, але тэмпы рэалізацыі будуць залежаць ад наяўнасці электрамабіляў. Ён падкрэсліў, што колькасць зваротаў, якія падаюць у Нацыянальны фонд, расце.

«Мы таксама запусцілі лізінг і можна будзе набываць электрычныя транспартныя сродкі ў лізінг, таму мы разлічваем, што ў нас будзе значны рост цікавасці да электрамабіляў. На дадзены момант адна з галоўных перашкод - гэта абмежаваны доступ да транспартных сродкаў», - растлумачыў чыноўнік.

ПР/юл