Беларуская Служба

У Польшчы ўпершыню адзначаюць Дзень пераможнага Вялікапольскага паўстання

27.12.2021 09:00
103 гады таму Вялікапольскае паўстанне ўспыхнула ў адказ на дэманстрацыі немцаў, якія выступалі супраць візіту ў Познань піяніста і палітыка І. Я. Падэрэўскага. 
Вялікапольскае паўстанне Крыніца: NAC

Дзяржаўнае свята заснаваў Сейм па ініцыятыве прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. 27 снежня  міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак аддаў даніну пашаны вялікапольскім паўстанцам:

-Мы схіляем галовы перад героямі Вялікапольскага паўстання. Без іх нечаканага рашэння, ахвярнасці, гераізму Вялікапольшча была б яшчэ адной нямецкай правінцыяй. Ад глыбіні душы наша пакаленне дзякуе паўстанцам, дзякуючы іх смеласці мы можам жыць у Польшчы і Вялікапольшчы. Наша падзяка сёлета выключная. Упершыню мы адзначаем новая дзяржаўны свята – Нацыянальны дзень пераможнага Вялікапольскага паўстання. Слава памяці вялікапольскіх герояў!

103 гады таму Вялікапольскае паўстанне ўспыхнула ў адказ на дэманстрацыі немцаў, якія выступалі супраць візіту ў Познань польскага піяніста і палітыка Ігнацыя Яна Падэрэўскага. Яго візіт у Познані выклікаў вялікую патрыятычную маніфестацыю. 

Вялікапольскае паўстанне цягнулася два з паловай месяцы. Лёс гэтага рэгіёна канчаткова вырашыўся ў падпісанай 28 чэрвеня 1919 года Версальскай дамове. Паводле яе, новаўтвораная польская дзяржава атрымала большую частку Вялікапольшчы.

iar/эж