Беларуская Служба

Калядныя святы ў Польшчы прайшлі спакойна

27.12.2021 09:30
Пажарныя выязджалі на 3029 розных выклікаў, у тым ліку на тушэнне 789 пажараў.
ІлюстрацыяPatryk Kosmider/Shutterstock

У святочныя дні было менш пажараў ды смяротных ахвяр, чым годам раней. Пажарныя выязджалі на 3029 розных выклікаў, у тым ліку на тушэнне 789 пажараў.

Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай аховы Кшыштаф Батарскі паведаміў, што ў пажарах загінулі чатыры чалавекі і адзін загінуў у выніку атручвання чадным газам, лік ахвяр меншы, чым у папярэднія гады:

-Занчна менш выклікаў, было спакайней. Таксама мы аднатавалі зніжэнне колькасці пажараў у параўнанні са святамі мінулага года. Мы занепакоены паводзінамі людзей на вадзе. Набліжаецца пацяпленне, лёд слабы, гэта смяротная пастка. Мы ўжо выязжалі на некалькі такіх выклікаў. 

У святочныя дні пажарныя таксама выязджалі на ліквідацыю наступстваў ДТЗ. За тры дні калядных святаў у Польшчы было зарэгістравана 332 лжывых выклікі.

iar/эж