Беларуская Служба

30 гадоў таму Польшча прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь

27.12.2021 13:56
«У развіцці нашых двухбаковых адносін Польшча заўсёды кіравалася павагай да беларускай дзяржавы і народа». 
   .     . , , 1992
Старшыня ВС Беларусі С. Шушкевіч і прэзідэнт Польшчы Л. Валэнса, Мінск, 1992 года Крыніца: charter97.org

27 снежня 1991 года, калі беларусы вырашылі будаваць уласную незалежную дзяржаву, польская ўлада без затрымак прызнала Беларусь і права беларускага народа самастойна і свабодна вырашаць свой лёс.

«30 гадоў таму народ Беларусі прыняў рашэнне аб пабудове ўласнай, незалежнай дзяржавы; дзякуючы свайму гістарычнаму вопыту Польшча асабліва шануе важнасць незалежнай дзяржавы і намаганні, неабходныя для яе развіцця», – напісаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау ў Твітары.

Польшча, у адмысловай заяве МЗС з нагоды 30-годззя прызнання незалежнасці Беларусі, выказала падтрымку памкненню беларусаў да незалежнай дэмакратычнай дзяржавы:

« (...) У развіцці нашых двухбаковых адносін Польшча заўсёды кіравалася павагай да беларускай дзяржавы і народа. Мы падтрымлівалі беларускі народ у працэсе пабудовы яго ўласнай, суверэннай, эканамічна прывабнай дзяржавы, незалежнай ад замежных уплываў (...)».

pap/эж


Прэзідэнт Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская прынялi ўдзел у Саміце для дэмакратыі

09.12.2021 19:26
Падчас свайго выступлення Анджэй Дуда казаў пра падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і крызіс на мяжы з гэтай краінай.

Анджэй Дуда: Польшча ўсведамляе цану падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (ФОТА)

09.12.2021 20:20
Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў падчас Саміту для дэмакратыі да салідарнасці з Беларуссю.

Прэзідэнт Польшчы выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі

15.12.2021 08:12
"Я ўражаны адвагай беларусак і беларусаў, барацьба якіх нагадвае нашу барацьбу з камуністычным рэжымам".