Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на пакупку сотні польскіх вайсковых беспілотнікаў. Дзякуючы iм сухапутныя войскі і спецыяльныя падраздзяленні змогуць весці дыстанцыйную разведку, выяўляць пагрозы і каардынаваць дзеянні.
Міністр Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) падкрэсліў, што зараз беспілотнікі надзвычай патрэбныя ў кожнай арміі, таксама ў мірны час. Ён адзначыў, што беспілотнікі будуць супрацоўнічаць з іншымі элементамі тэхнікі, якія нядаўна атрымала польскае войска:
-Каб армія магла эфектыўная абараняць Польшчу павінна мець доступ да розных відаў зброі. Напрыклад, самаходныя гаўбіцы «Краб» будуць больш эфектыўнымі, калі артылерыйскія падраздзяленні будуць распадаржацца таксама беспілотнікамі, прызначанымі для разведкі.
Беспілотнікі для польскай арміі будзе прадукаваць польскі кансорцыум, у склад якога ўваходзяць Прадпрыемствы польскага ваеннага комплексу і Ваенныя авіязаводы з Лодзі і Быдгашчы.
Кантракт прадугледжвае таксама матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, у тым ліку наземныя станцыі кіравання і тэрміналы перадачы дадзеных. Пастаўкі новай тэхнікі запланаваныя на 2024-2027 гады.
IAR/аз