Беларуская Служба

Мінадукацыі не плануе змены тэрміну зімовых канікулаў

04.01.2022 10:29
Першы тур зімовых канікулаў для дзяцей, між іншым, з Куяўска-Паморскага, Малапольскага, Вялікапольскага ваяводстваў пачнецца 17 студзеня.
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета зімовыя канікулы пройдуць паводле традыцыйнага графіка, паведаміў намеснік міністра адукацыі і навукі. Нагадваем, летась у сувязі з эпідэміяй COVID-19 зімовыя канікулы ва ўсіх ваяводствах адбыліся ў адным тэрміне.
Томаш Жымкоўскі (Tomasz Rzymkowski) кажа, што сёлета Міністэрства адукацыі не плануе ўводзіць зменаў у графік зімовых канікулаў:

- Сёлета мы не бярэм пад увагу гэткіх зменаў, то бок зімовыя канікулы ў паасобных ваяводствах адбудуцца паводле ранейшага графіка, які адпавядае школьным заняткам.

У Польшчы вучні з розных ваяводстваў пачынаюць зімовы адпачынак у розных тэрмінах. Першы тур зімовых канікулаў пачнецца 17 студзеня. У гэтым тэрміне адпачываць будуць вучні з Куяўска-Паморскага, Любускага, Малапольскага, Свентакшыскага і Вялікапольскага ваяводстваў. Канікулы для дзяцей з Мазавецкага ваяводства пачынаюцца 31 студзеня.

IAR/аз

10 студзеня дзеці вернуцца на заняткі ў школы

30.12.2021 14:44
9 студзеня ва ўсіх пачатковых і сярэдніх школах у Польшчы ажыццяўляецца дыстанцыйнае навучанне.