Беларуская Служба

10 студзеня дзеці вернуцца на заняткі ў школы

30.12.2021 14:44
9 студзеня ва ўсіх пачатковых і сярэдніх школах у Польшчы ажыццяўляецца дыстанцыйнае навучанне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Хутчэй за ўсё, 10 студзеня дзеці вернуцца на заняткі ў школы, паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы. Тым ня менш Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) засцярог, што рашэнні ў гэтым пытанні будуць залежаць ад сітуацыі з пандэміяй. Паводле прагнозаў, варыянт амікрон пачне дамінаваць у Польшчы ў канцы студзеня:

- Калі прагнозы пацвердзяцца, то дзеці, хутчэй за ўсё, у студзені вернуцца на заняткі ў школы, дарэчы на кароткі час, паколькі неўзабаве пачнуцца зімовыя канікулы. Аднак рашэнні будуць прымацца з улікам развіцця эпідэмічнай сітуацыі ў краіне.

Нагадаем, з 20 снежня па 9 студзеня ва ўсіх пачатковых і сярэдніх школах у Польшчы ажыццяўляецца дыстанцыйнае навучанне. Абмежаванне не распаўсюджваецца на дзіцячыя садкі і іншыя формы дашкольнай адукацыі.

За апошнія суткі ў Польшчы было выяўлена 14 325 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З учорашняга дня памерлі 709 пацыентаў, хворых COVID-19.

IAR/ аз

Аўдыторныя заняткі ў школах Польшчы пачнуцца з 10 студзеня

28.12.2021 12:28
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч паведаміў, што, згодна з ранейшымі аб'явамі, аўдыторныя заняткі ў школах пачнуцца з 10 студзеня.

За суткі ў Польшчы памерлі 794 чалавекі, якія хварэлі COVID-19

29.12.2021 18:15
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра смерць 794 пацыентаў, хворых COVID-19.