Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы заразіўся каранавірусам

05.01.2022 12:08
Чарговыя 632 пацыенты з такім дыягназам памерлі.
Andrzej Duda ma pozytywny wynik testu na COVID-19
Andrzej Duda ma pozytywny wynik testu na COVID-19Grabowski Foto / Shutterstock.com

«У сувязі з выпадкамі захворвання ў Канцылярыі прэзідэнта прэзідэнт Аджэй Дуда зрабіў тэст на COVID-19, які даў станоўчы вынік. Прэзідэнт адчувае сябе добра, не мае сур'ёзных сімптомаў і знаходзіцца пад пастаянным медычным наглядам», напісаў сацыяльнай у Twitter прэзідэнцкі міністр Павел Шрот.

Тым часам, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 17 196 выпадкаў заражэння каранавірусам. Чарговыя 632 пацыенты з такім дыягназам памерлі.

У лякарнях па ўсёй Польшчы ад гэтай хваробы лечацца больш за 19 тыс. чалавек, амаль 2 тыс. з іх падлучаныя да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

onet/iar/эж