Днём раней ён раскрытыкаваў канцлера Германіі за яго заяву аб вайне ЗША з Іранам, заявіўшчы, што той «не мае ніякага ўяўлення пра тое, пра што гаворыць» адносна амерыкана-ізраільскай вайны з Іранам.
— Калі б у Ірана была ядзерная зброя, увесь свет быў бы ў закладніках. Я раблю з Іранам зараз тое, што іншыя краіны ці прэзідэнты павінны былі зрабіць даўно. Нядзіўна, што ў Германіі так дрэнна — як у эканамічным плане, так і ў іншых адносінах! — напісаў Трамп.
Мерц у панядзелак папярэдзіў, што канфлікт паміж ЗША і Іранам, хутчэй за ўсё, не скончыцца хутка. Ён ацаніў, што іранцы «мацнейшыя, чым лічылася раней», і што ў амерыканцаў «няма пераканаўчай стратэгіі перамоваў». Звяртаючыся да Ірака і Афганістана, канцлер папярэдзіў, што ў выпадку войнаў на Блізкім Усходзе «недастаткова проста ў іх уступіць; трэба таксама ведаць, як з іх выйсці».
Трамп раскрытыкаваў пазіцыю саюзнікаў па НАТА перад абліччам вайны з Іранам, як з пункту гледжання выкарыстання баз у некаторых еўрапейскіх краінах, за што ён накіраваў свае скаргі, у прыватнасці, на Іспанію, Італію, Вялікабрытанію і Германію, так і з пункту гледжання адсутнасці дапамогі ў разблакаванні Армузскага праліва. Прэзідэнт ЗША неаднаразова заяўляў, што, хоць ЗША дапамагалі сваім саюзнікам, саюзнікі не дапамагаюць ім і пацерпяць няўдачу нават у вырашальнай сітуацыі.
У пачатку красавіка газета «Wall Street Journal» паведаміла, што ЗША разглядаюць варыянт «пакарання» саюзнікаў, такіх як Іспанія і Германія, за неаказанне дастатковай дапамогі ў вайне з Іранам, шляхам пераводу войскаў з баз у гэтых краінах у такія краіны, як Польшча, Румынія, Літва і Грэцыя.
У цяперашні час у Германіі дыслакуецца ад 35 да 37 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.
IAR/ав