Беларуская Служба

МЗС: Польшча застаецца ў кантакце з палякамі ў Казахстане

10.01.2022 12:31
Стабільная сітуацыя ў Казахстане важная таксама для Польшчы, лічыць віцэ-міністр замежных справаў Марцін Пшыдач.
      .
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.Fot.: Marcin Dławichowski/IAR

Польскія дыпламатычныя службы знаходзяцца ў кантакце з палякамі ў Казахстане, у тым ліку з польскай дыйсапарай у гэтай краіне, паведаміў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz). Палітык падкрэсліў, што нестабільная сітуацыя ў Казахстане адмоўна ўплывае на ўвесь рэгіён:

- Да гэтай пары Казахстан быў падмуркам стабільнасці ў гэтай частцы свету. Гэта мела вялікае значэнне для Расіі і Кітая. Для нас таксама, у кантэксце міграцыі з Азіі, стабільны Казахстан мае вялікае значэнне.

2 студзеня ў Казахстане пачаліся беспарадкі з-за рэзкага росту коштаў на паліва. На працягу некалькіх дзён дэманстранты спрабавалі заняць урадавыя будынкі і рэдакцыі дзяржаўных тэлеканалаў. У некаторых гарадах былі знішчаныя крамы, банкаматы і офісы кіруючай партыі.

Сёння ў Казахстане быў абвешчаны дзень жалобы пасля асобаў, якія загінулі ў выніку беспарадкаў. Паводле афіцыйных паведамленняў, гаворка ідзе пра больш за 160 чалавек, у тым ліку 16 праваахоўнікаў. Казахскія СМІ паведамляюць аб затрыманні амаль 8 тысяч чалавек, у тым ліку замежнікаў.

Улады Казахстану заявілі, што ў беспарадках удзельнічалі групы тэрарыстаў, падрыхтаваных за мяжой. У сваю чаргу, мясцовая апазіцыя тлумачыць, што акцыі пратэсту насілі сацыяльны характар, яны ўспыхнулі спантанна і з'яўляюцца доказам стомленасці грамадзян шматгадовым кіраваннем постсавецкіх чыноўнікаў, звязаных з былым прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым.

IAR /аз




Перад сустрэчай з ЗША Расія пагутарыць з саюзнікамі з АДКБ

10.01.2022 09:32
Сёння прадстаўнікі ўрада Расіі будуць удзельнічаць у анлайн-сустрэчы АДКБ.

У Казахстане дзень жалобы і масавых затрыманняў

10.01.2022 16:32
Казахстанскія СМІ паведамляюць аб затрыманні амаль 8 тысяч чалавек, у тым ліку замежнікаў.