Беларуская Служба

Перад сустрэчай з ЗША Расія пагутарыць з саюзнікамі з АДКБ

10.01.2022 09:32
Сёння прадстаўнікі ўрада Расіі будуць удзельнічаць у анлайн-сустрэчы АДКБ.
 -
Сцягі дзяржаў-членаў АДКБфота: naviny.online

Прадстаўнікі Расіі сустрэнуцца Жэневе з прадстаўнікамі ЗША. Перамовы будуць прысвечаны так званым гарантыям бяспекі, якіх ад НАТА патрабуе Уладзімір Пуцін. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб адмове ад праектаў па пашырэнні НАТА на Усход, у тым ліку далучэння Грузіі і Украіны, а таксама аб спыненні размяшчэння войскаў ЗША і НАТА ўздоўж межаў Расеі. ЗША і краіны альянсу сцвярджаюць, што Масква не мае права выстаўляць такія патрабаванні.

У сваю чаргу ў тым жа часе адбудзецца таксама саміт постсавецкай Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, удзельнікамі якой, акрамя Расіі, з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. У анлайн-сустрэчы АДКБ будуць удзельнічаць таксама прадстаўнікі ўрада Расіі.

Сустрэча тычыцца сітуацыі ў Казахстане, улады якога на мінулым тыдні звярнуліся да саюзнікаў з просьбай накіраваць ваенную дапамогу ў сувязі з выбухам масавых беспарадкаў. Асновай так званай стабілізацыйнай місіі зʼяўляюцца расійскія дэсантныя войскі. Акрамя Расіі сваіх вайскоўцаў у Казахстан накіравала Беларусь, Кіргізстан, Арменія і Таджыкістан.

IAR/ аз