Беларуская Служба

Прафсаюзы хочуць ведаць, ці ўрад загадаў прыспешыць закрыццё шахтаў

11.01.2022 13:44
Свабодны прафсаюз «Жнівень 80» піша ліст прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму.
Аўдыё

Сацыяльны бок хоча высветліць, ці загадала Міністэрства дзяржаўных актываў у апошнія дні вугальным кампаніям падрыхтаваць планы па больш хуткаму закрыццю шахтаў.

Паводле інфармацыі «Жніўня 80», такі загад павінны былі атрымаць усе вугальныя кампаніі (PGG, Tauron Wydobycie і Węglokoks Kraj). Згодна з гэтымі планамі, шахты будуць працаваць на некалькі гадоў менш, чым урад гарантаваў прафсаюзам у сацыяльным кантракце.

Прафсаюз таксама хоча ведаць, ці вядуцца канфідэнцыйныя перамовы з Еўракамісіяй па гэтым пытанні і ці з'яўляецца падрыхтоўка гэтых планаў яго рэкамендацыяй. На думку членаў прафсаюзу, такія дзеянні былі б надзвычай безадказнымі, асабліва ў час надыходзячага сусветнага энергетычнага крызісу, рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты і энергарэсурсы.

Як адзначае «Жнівень 80», Польшча ўжо змагаецца з дэфіцытам сыравіны для вытворчасці энергіі, а паспешная ліквідацыя ўласнай рэсурснай базы пагражала б энергетычнай бяспецы. Польшча будзе залежаць ад даражэйшага расійскага газу.

ав

Больш за 40 краін узялі на сябе абавязацельствы адмовіцца ад вугалю

05.11.2021 08:09
У Глазга працягваецца кліматычныя канферэнцыя COP26.