Беларуская Служба

ПДВ на паліва панізяць на паўгода, а ПДВ на прадукты харчавання, газ і ўгнаенні – да нуля

12.01.2022 10:19
Зніжэнне ПДВ на паліва павінна выклікаць заўважальныя змены коштаў на АЗС.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemffoto/Shutterstock.com

Учора прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў прынцыпы Антыінфляцыйнага шчыта 2.0. З лютага ПДВ на паліва панізяць на паўгода, а ПДВ на прадукты харчавання, газ і ўгнаенні – да нуля.
Старшыня Польскай аграрнай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што зніжэнне падаткаў – гэта крок у правільным кірунку.

У той жа час госць Польскага радыё адзначыў, што буйныя фермерскія гаспадаркі ня выйграюць ад больш нізкага ПДВ, бо яны ўжо цяпер могуць яго адлічыць ад даходу. Але гэта добрае рашэнне для малых гаспадарак.

Зніжэнне ПДВ на паліва з 23 да 8 працэнтаў павінна выклікаць заўважальныя змены коштаў на АЗС. Базавыя харчовыя тавары замест 5% будуць абкладацца нулявой стаўкай ПДВ.

Прэмʼер-міністр таксама заявіў аб зніжэнні да 5 адсоткаў ПДВ на электраэнергію і ацяпленне. Акрамя таго, ПДВ на ўгнаенні будзе раўняцца нулю, а ўрад не будзе спаганяць ПДВ на прыродны газ. Усе абвешчаныя рашэнні будуць каштаваць дзяржаве ад 15 да 20 мільярдаў злотых.

IAR PR/нг