Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна паведаміў сёння, што сітуацыя на Данбасе і сацыяльныя наступствы пандэміі - гэта важнейшыя тэмы, якімі Польшча будзе займацца падчас яе старшынства ў АБСЕ.
Польшча ўзначальвае Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе з 1 студзеня, афіцыйная інаўгурацыя польскага старшынства адбудзецца заўтра ў Вене. У ім прыме ўдзел міністр замежных спраў Збігнеў Раў.
Ясіна заявіў, што Польшча пачынае выконваць абавязкі старшыні АБСЕ у складаны перыяд. Паводле словаў Лукаша Ясіны, магчыма, што мінірр Раў у бліжэйшы час адправіцца з візітам на Данбас.
- Назіраецца вельмі шмат праблем – ад ваеннага нападення, праз крызіс сістэмы бяспекі, па вязняў сумлення ў шматлікіх краінах. Мы таксама пастараемся аказваць падтрымку асобам, якія церпяць ад пандэміі Кавід-19 і ад розных канфліктаў. Гэта будуць важнейшыя мэты старшынства Польшчы ў АБСЕ.
Польшча пераняла старшынства ў АБСЕ другі раз, на год.
Міністр Збігнеў Раў сёння прыляціць у Вену, заўтра адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя польскага старшынства. Кіраўнік польскай дыпламатыі таксама запланаваў двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку размову з генеральным сакратаром АБСЕ. У рамках інаўгурацыі ў Вене таксама адбудзецца канцэрт польскіх музыкаў з Лодзінскай філармоніі імя Артур Рубінштэйн. Менавіта ў Лодзі сёлета заплянаванае паседжаньне Рады міністраў АБСЕ.
IAR PR/нг