У мінулым годзе ў курсах па прафілактыцы і прадухіленні тэрарызму, арганізаваных Агенцтвам унутранай бяспекі ўдзельнічалі 3 150 чалавек у рэжыме аўдыторных заняткаў і 53 405 чалавек у рэжыме онлайн-заняткаў.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў, што Цэнтр па прафілактыцы тэрарызму Агенцтва ўнутранай бяспекі на працягу года правёў 103 непасрэдныя курсы.
Іх удзельнікамі былі супрацоўнікі розных службаў, міністэрстваў, дзяржаўных устаноў, універсітэтаў і асобы, якія працуюць у ключавых з пункту гледжання бяспекі Польшчы суб'ектах гаспадарання.
Паколькі зацікаўленне курсамі з боку дзяржаўнага кіравання і прыватнага сектара было вялікае, то астатнія ахвотныя прайшлі навучанне пры дапамозе адмысловага вэб-сайта.
Цэнтр па прафілактыцы тэрарызму Агенцтва ўнутранай бяспекі таксама прыняў удзел у чатырох сустрэчах з замежнымі партнёрамі ў Польшчы і трох за мяжой, а таксама ў 51 міжнароднай анлайн-сустрэчы, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.
PAP/аз