Паводле Міністэрства адукацыі і навукі, у Польшчы прывітыя амаль 70 працэнтаў студэнтаў, 82 працэнты кандыдатаў навук і больш за 88 працэнтаў акадэмічных выкладчыкаў. Згаданыя дадзеныя тычацца асобаў, якія прывіліся ў Польшчы.
Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася з 27 снежня 2020 года. Паводле дадзеных, зараз у Польшчы поўны цыкл вакцынацыі прайшлі больш за 21,3 мільёна чалавек. Гэта значыць, што згаданыя асобы былі прывітыя дзвюма дозамі прэпаратаў Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca або адной дозай вакцыны Johnson & Johnson.
Паводле дадзеных Мінадукацыі, поўны цыкл вакцынацыі прайшлі 69,5 працэнта студэнтаў, а адну дозу прынялі каля 1,5 працэнта польскіх студэнтаў.
PAP/аз