Беларуская Служба

Скараціўся час чакання кіроўцаў на праезд беларуска-польскай мяжы

16.01.2022 12:21
У нядзелю на памежным пераходзе з Беларуссю ў Баброўніках час праезду мяжы для грузавых аўтаў скараціўся да 65 гадзін, паведамілі ў Падляшскім упраўленні Нацыянальнай мытнай службы.
Ілюстрацыйны здымакTama66 Tama66 / Pixabay/CC0

Яшчэ ў суботу час чакання складаў 79 гадзін, а чарга грузавікоў расцягнулася на 47 км.

У нядзелю раніцай кіроўцам ўдалося прасці афармленне за некалькі гадзін карацей.

У чарзе чакаюць 1,5 тысячы грузавых аўтамабіляў, а за апошнюю дванаццацігадзінную змену ў Беларусь уехалі 244 аўтамабілі, паведамілі чыноўнікі.

Дадзеныя, апублікаваныя ў Рэгіянальнай сістэме папярэджання, паказваюць, што даўжыня чаргі на мяжы складае 41 км.

З-за вялікай чэргі на станцыі Валілы на рэспубліканскай дарозе 65 да памежнага пераходу створана буферная зона, што павінна палепшыць рух транспарту.

Чарга грузавікоў на гэтым пераходзе пачала павялічвацца на пачатку тыдня. Чаргі грузавікоў на пераездах з Беларуссю, якія даўжэюць перад выхаднымі, на працягу многіх гадоў былі тыповай сітуацыяй на Падляшшы. Такія доўгія чэргі, якія цягнуліся больш за тры дні чакання, былі на гэтым пераходзе перад Калядамі.

Сітуацыю пагаршае тое, што з 9 лістапада зачынены памежны пераход у Кузьніцы, у звязку са складанай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, выкліканай міграцыйным крызісам.
PAP/юл