Беларуская Служба

На Падляшшы паліцыя затрымала паляка, які перавозіў мігрантаў

16.01.2022 12:17
На Падляшшы паліцыя затрымала паляка, які на сваім аўтамабілі перавозіў мігрантаў, што  незаконна перасеклі мяжу. У аўтамабілі кур'ер вёз двух грамадзян Індыі.
SG: minionej doby osób  47 próbowało nielegalnie przekroczyć granicę
SG: minionej doby osób 47 próbowało nielegalnie przekroczyć granicęTwitter.com/@16Dywizja

Як паведаміў прэс-афіцэр падляшскай паліцыі Марцін Гаўрылюк (Marcin Gawryluk), інцыдэнт адбыўся ў Жэндзянах.

Паводле статыстыкі падляшскай паліцыі, з пачатку міграцыйнага крызісу было затрымана 347 чалавек, якія падазраюцца ў перавозцы імігрантаў. Гэтыя людзі абвінавачваюцца ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы з Беларуссю.

Informacyjna Agencja Radiowa

IAR / вх