Беларуская Служба

Польшча: спіс новых абмежаванняў у звязку з COVID-19

09.02.2022 17:30
Адмена каранціну пасля кантакту з заражаным чалавекам і вяртанне ўсіх вучняў у школу 21 лютага – гэта абвешчаныя ўрадам зрухі ў бок зняцця абмежаванняў.
Rząd skraca izolację dla osób zakażonych i wprowadza nowe zasady kwarantanny
Rząd skraca izolację dla osób zakażonych i wprowadza nowe zasady kwarantannyUlza/Shutterstock

З 15 лютага ізаляцыя будзе доўжыцца 7 дзён.

З 15 лютага каранцін для сужыцеляў інфікаванага COVID-19 будзе дзейнічаць толькі да заканчэння ізаляцыі.

З 21 лютага заканчваецца дыстанцыйнае навучанне.

Каранцін пасля кантакту з чалавекам, заражаным каранавірусам, адменены.

З 11 лютага адмяняецца ўязны каранцін для асоб, якія прыбываюць з краін Шэнгенскай зоны; каранцін застаецца толькі для людзей без сертыфіката ЕС на COVID-19

- Маем справу з пачаткам заканчэння пандэміі, - сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Адам Нядзельскі.

З 11 лютага каранцін для выхадцаў з-за межаў Шэнгенскай зоны працягнецца 7 дзён.

— Усіх людзей, якія патрапілі ў каранцін па выніках эпідэміялагічнага даследавання, звольняць ад яго, гэта ж тычыцца людзей, якія мелі кантакт з хворым. Раней гэта мела вельмі важнае значэнне на працоўных месцах ці ў школе. Гэтыя каранцінныя меры ўвогуле будуць адмененыя, – сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Адам Нядзельскі.

Заўтра людзі, якія знаходзяцца на карантыне з кантакту, атрымаюць тэкставае паведамленне, якое здыме гэты каранцін.

Урад аднаўляе каля 5000 ложкаў ды сістэмы лячэння, скараціўшы колькасць ложкаў Covid прыкладна да 25 тысяч  

- Пятая хваля пандэміі ўжо ззаду. Гэты паваротны момант пацвярджаецца ва ўсіх вымярэннях, з пункту гледжання колькасці новых інфекцый, аналізаў, - сказаў Адам Нядзельскі. – Мы маем справу з пачаткам канца пандэміі.

IAR / вх