Беларуская Служба

Poczta Polska прыпыняе грашовыя пераводы ў Расію

03.03.2022 17:03
Кампанія ўводзіць льготныя ўмовы для ажыццяўлення грашовых пераводаў ва Украіну.
Poczta Polska
Poczta PolskaShutterstock/Grand Warszawski

Poczta Polska прыпыняе грашовыя пераводы ў Расію. Як гаворыцца ў заяве кампаніі, рашэнне было прынята ў знак салідарнасці з Украінай, якая стала ахвярай расійскай агрэсіі.

«Да далейшага паведамлення кампанія не прымае грашовыя пераводы ў Расію ў рамках: замежных паштовых пераводаў / Transfer Ekspres Zagranica, MoneyGram, RIA», – чытаем у паведамленні.

Між тым, Poczta Polska паведаміла, што ў рамках падтрымкі грамадзян Украіны RIA Money Transfer і Poczta Polska падрыхтавалі льготныя ўмовы для ажыццяўлення грашовых пераводаў ва Украіну. Незалежна ад сумы, да 10 сакавіка 2022 года, усе грашовыя пераводы будуць вызваленыя ад камісійнага збору.

IAR/аз