Беларуская Служба

Польскае антыманапольнае ўпраўленне заклікае палякаў байкатаваць расійскія і беларускія тавары

03.03.2022 12:02
Інфармацыю пра тое, адкуль паходзіць дадзены прадукт, можна знайсці на яго штрых-кодзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStudio217/shutterstock

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Томаш Хрустны заклікае палякаў не купляць расійскіх і беларускіх прадуктаў. У апублікаваным паведамленні ўпраўленне нагадвае, што польскія прадпрымальнікі і спажыўцы сваімі рашэннямі таксама могуць нанесці ўдар па эканамічных інтарэсах Расіі і Беларусі.

Чыноўнікі падкрэсліваюць, што многія гандлёвыя сеткі ўжо знялі са сваёй прапановы тавары расійскага паходжання.

Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў нагадвае, што інфармацыю, адкуль паходзіць дадзены прадукт, можна знайсці на яго штрых-кодзе. Для тавараў, якія вырабляюцца ў Расійскай Федэрацыі, ён пачынаецца лічбай 46, а для тавараў з Беларусі код пачынаецца лічбамі 481.

IAR /аз

Еўразвяз увёў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

02.03.2022 19:45
Рашэнне амбасадараў дзяржаў-членаў уступіла ў сілу.

ЗША і ЕС увялі дадатковыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

03.03.2022 08:10
«Мы адключым Беларусь ад імпарту ключавых тэхналогіі», – заявіў Энтані Блінкен.