Беларуская Служба

Ветэрынарная служба будзе вакцынаваць сабакі, якія прыехалі разам з уцекачамі

11.03.2022 07:01
Разам з бежанцамі з Украіны ў Польшчу прыбываюць таксама іх хатнія жывёлы.
    -  - , 8 .
Бежанцы перад на КПП Кракавец-Карчова на ўкраінска-польскай мяжы, 8 сакавіка. PAP/Vitaliy Hrabar

Ветэрынары з аддзела Ветэрынарнай службы ў Асвенцыме гатовыя чыпаваць і прывіваць хатнія жывёлы, якія ўзялі з сабой у Польшчу ўкраінскія ўцекачы. «Усё бясплатна», – паведаміла ветэрынарны ўрач Асвенцымскага павету Агнешка Стахэра.

Дзеянні накіраваныя на зніжэнне рызыкі перадачы інфекцыйных захворванняў, у прыватнасці шаленства ў сітуацыі масавага наплыву бежанцаў, якіх суправаджаюць іх хатнія жывёлы – сабакі, каты і хатнія тхары. Частка з іх не мае чыпаў і дакументаў, якія пацьвярджаюць вакцынацыю ад шаленства.

У гэткіх выпадках ветэрынары будуць іх чыпаваць і прывіваць, а таксама праводзіць бясплатныя клінічныя агляды.

«Цяпер у цэнтры ўвагі людзі. Аднак мы паведамілі муніцыпалітэтам пра гатоўнасць дапамагчы», – сказала Агнешка Стахэра.

PAP/ аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Украінскія бежанцы змогуць скарыстацца спрошчанымі працэдурамі ўвозу хатніх жывёл

08.03.2022 17:02
«Яны тычацца перавозкі да пяці сабак, катоў або хатніх тхароў», – паведамілі ў Галоўнай ветэрынарнай інспекцыі Польшчы.