Беларуская Служба

На мяжы Польшчы і Беларусі ў гэтыя выходныя назіраецца лагістычны калапс

18.04.2022 08:28
Лагістычны калапс пагоршыла прынятае 15 красавіка Беларуссю рашэнне перагружаць грузы з ЕС.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/ilmarinfoto

У выніку санкцыяў, уведзеных Еўрасаюзам, на мяжы Польшчы і Беларусі чарга велікагрузных аўтамабіляў расцягнуліся да 80 км. Лагістычны калапс пагоршыла прынятае 15 красавіка Беларуссю рашэнне перагружаць грузы з ЕС у спецыялізаваных пунктах на беларускія і расійскія транспартныя сродкі, якія адпраўляюцца ў РФ.

ЕС забараніў грузавікам з Расіі і Беларусі, акрамя тых, што перавозяць лекі, пошту ці нафтапрадукты, уязджаць ці заставацца на тэрыторыі супольнасці.

Напярэдадні дэдлайна лінія з грузавікоў расцягнулася на шмат кіламетраў, некаторыя затрымаліся да 33 гадзін.

У сваб чаргу ўкраінцы, якія былі вымушаныя пакінуць Украіну з-за вайны, ужо другі месяц актыўна блакуюць выезды грузавікоў з Польшчы ў бок Расіі і Беларусі, ствараючы вялізныя пробкі.

Уніан/нг