Беларуская Служба

З сённяшняга дня ўцекачы з Украіны могуць падаваць заяўкі на дапамогу з праграмы «Сямейны капітал»

23.04.2022 08:30
Адпаведная дакументы даступная на ўкраінскай мове на платформе электронных паслуг Упраўлення сацыяльнага страхавання.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня ўцекачы з Украіны могуць падаваць заяўкі на атрыманне сацыяльнай дапамогі з праграмы «Сямейны капітал». Сродкі можна атрымаць на другое і кожнае чарговае дзіця ў сям’іі ва ўзросце ад 12 да 35 месяцаў.

Адпаведная заяўка даступная на ўкраінскай мове на платформе электронных паслуг Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS), паведаміла старшыня ўпраўлення прафесар Гертруда Усціньска (Gertruda Uścińska):

- Грамадзяне Украіны, якія прыбылі ў Польшчу ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі могуць скарыстацца заяўкай на ўкраінскай мове, якую можна знайсці на платформе электронных паслуг Упраўлення сацыяльнага страхавання. Такі спосаб афармлення дазволіць на неадкладны разгляд заявак.

Падаць заяўку на «Сямейны капітал» можна з першага дня месяца, у якім дзіцяці спаўняецца 9 месяцаў, да канца месяца, у якім дзіцяці споўніцца 12 месяцаў. Калі заяўка будзе пададзена пасля месяца, у якім дзіцяці споўнілася 12 месяцаў, сродкі будуць паменшаныя на 500 злотых за кожны месяц, які прайшоў пасля таго, як дзіцяці споўнілася 12 месяцаў.

IAR /аз

НБП: Павышэнне працэнтных ставак павінна знізіць попыт і процідзейнічаць росту інфляцыі

12.04.2022 09:40
На мінулым тыдні Савет па грашова-крэдытнай палітыцы Польшчы павысіў працэнтныя стаўкі на адзін працэнтны пункт, то бок да 4,5 працэнта.