Беларуская Служба

Польшча чакае заключэння Еўракамісіі па справе аплаты за газу з Расеі ў рублях

23.04.2022 10:31
Паводле польскага прэм’ера, пакуль не было вызначана, ці будзе такая форма аплаты парушаць санкцыі ЕС супраць Расіі.
-
Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak

Польшча чакае заключэння Еўракамісіі адносна разлікаў у рублях за прыродны газ з Расіі, паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі(Mateusz Morawiecki). Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што пакуль не было вызначана, ці будзе такая форма аплаты парушаць санкцыі:

- Калі Еўракамісія вырашыць, што гэткая форма аплаты не парушае санкцый ЕС супраць Расіі, то членскія краіны будуць прымаць рашэнне па гэтай справе самастойна. Калі Еўракамісія вырашыць інакш, то зразумела, што Польшча, якая знаходзіцца ў групе краін, якія патрабуюць абвастрэння санкцыяў, будзе прытрымлівацца рашэння камісіі.

Паводле ўказа прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, разлікі за расійскі газ павінны ажыццяўляцца ў рублях праз падкантрольны Крамлю «Газпрамбанк». Невыкананне гэтай умовы, паводле расійскага боку, прывядзе да прыпынення паставак газу ў краіны, якія лічацца варожымі, у тым ліку ў краіны Еўрасаюза.

IAR /аз

Група PGE выступае за рэфармаванне Рынку гандлю выкідамі Еўрасаюза

12.04.2022 10:31
Група прапануе, перш за ўсё, абмежаванне доступу фінансавых устаноў да згаданага рынку.