Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Варшава перадала Украіне свае танкі

25.04.2022 23:01
Узамен Польшча атрымала тэхніку ад Вялікабрытаніі.
Czołg T-72
Czołg T-72vaalaa/shutterstock

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пацвердзіў, што яго краіна перадала Украіне танкі, паведамляе агенцтва «Уніан» са спасылкай на інтэрв’ю палітыка тэлебачанню Polsat.

Маравецкі расказаў, што Польшча атрымала ваенную дапамогу ад Вялікабрытаніі і цяпер «можа адчуваць сябе ў поўнай бяспецы».

Таксама яго спыталі аб заяве прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Барыса Джонсана, паводле якой Польшча «верагодна перадасць або ўжо перадала» танкі Украіне. Кіраўнік урада пацвердзіў гэтую інфармацыю.

«Так, Польшча падарыла танкі Украіне, але для бяспекі нашых украінскіх сяброў мы не будзем казаць пра іх колькасць», – адзначыў ён.

Нагадаем, Джонсан казаў, што Варшава магла б перадаць Украіне савецкія Т-72. Узамен Польшча атрымае асноўныя баявыя танкі Challenger 2.

Раней паведамлялася, што Польшча перадала Украіне зброю на суму больш за 1 млрд 600 млн долараў.

Украінскія ўзброеныя сілы аддаюць перавагу савецкай тэхніцы, паколькі яе добра ведаюць салдаты і афіцэры. Раней гаварылася пра перадачу Украіне рознымі еўрапейскімі краінамі знішчальнікаў МіГ-29 і штурмавікоў Су-25.

вс