Беларуская Служба

Больш за 3 мільёны чалавек прыехалі ў Польшчу з Украіны

29.04.2022 11:32
З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек.
.
.Памежная служба/Твітэр

З пачатку вайны супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ўпусцілі ў краіну 3,033 мільёна чалавек, паведаміла ў пятніцу Памежная служба. З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек.

Паводле звестак памежнай службы, у чацвер мяжу з Украіны ў Польшчу перасеклі 24,1 тыс. чалавек – зніжэнне на 2,7 працэнта ў параўнанні з серадой (24,8 тыс.), у той час як у пятніцу да 7 раніцы мяжу перасеклі 6,9 тысяч украінцаў.

Пятніца – 65-ы дзень вайны.

ав

З пачатку вайны ў Польшчы працаўладкавана 100 тысяч украінцаў

28.04.2022 18:11
Учора Сейм працягнуў на 60 дзён дапамогу палякам, якія прынялі пад свой дах грамадзян Украіны.