Польшча і Украіна падпісалі важны дакумент аб падтрымцы ў сферы бяспекі і абароны, паведаміў у чацвер прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. Яго зместу ён не раскрываў.
«Гэта быў надзвычай плённы дзень, у нас было шмат міжнародных сустрэч, у тым ліку з прэмʼер-міністрамі Ісландыі, Швецыі і Польшчы», – сказаў Шмыгаль на прэс-канферэнцыі.
Ён падкрэсліў, што з першага дня расійскага ўварвання ў яго краіну Польшча была надзвычай актыўнай і рашуча падтрымлівала Украіну, у т.л. у галіне гуманітарнай, ваеннай і медыцынскай дапамогі. Ён таксама падкрэсліў, што Польшча прыняла шмат бежанцаў, якія маюць патрэбу ў прытулку.
«Сёння мы падпісалі ліст з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім, дакумент аб падтрымцы ў сферы бяспекі і абароны. Надзвычай важны дакумент. Я не магу раскрываць яго змест, але гэта важны крок да забеспячэння Украіны спецыяльнымі тэхналогіямі і асаблівая падтрымка ў галіне бяспекі і абароны», – сказаў Шмыгаль.
Прэмʼер-міністр Украіны таксама падзякаваў за арганізацыю Донарскай канферэнцыі для Украіны.
ав