Беларуская Служба

Былому супрацоўнікі польскай паліцыі пагражае 8 гадоў за спробу шпіёнства ў карысць Беларусі

27.05.2022 14:20
Польская пракуратура падрыхтавала абвінаваўчае заключэнне супраць Гжэгажа М. Гэты мужчына быў гатовы шпіёніць на карысць Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Vintagelee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пракурор Лукаш Лапчыньскі сказаў TVP Info, што следствам былі сабраныя доказы, якія дазваляюць абвінаваціць у жаданні разведвальнай дзейнасці на карысць замежнай краіны, а таксама ў незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў:

- Са следства вынікае, што Гжэгаж М. быў гатовы супрацоўнічаць з беларускай выведкай. У сувязі з неабходнасцю забеспячэння правільнага ходу следства, па просьбе пракурора Мазавецкага аддзялення арганізаванай злачыннасці Нацыянальнай пракуратуры, у адносінах да Гжэгажа М. прымяняецца самая жорсткая прафілактычная мера – часовы арышт.

Арыштаваны ў кастрычніку мінулага года мужчына прапаноўваў сваё супрацоўніцтва, але і сабраў канкрэтны матэрыял, які спрабаваў перадаць беларускаму боку.

«На думку нашай контрразведкі, калі б гэтыя матэрыялы трапілі ў рукі беларусаў, яны маглі б быць выкарыстаны на шкоду інтарэсам Рэспублікі Польшча», – сказаў прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Прэс-сакратар дадаў, што Гжэгаж М. пачаў працаваць у міліцыі яшчэ ў часы ПНР, пазней служыў у паліцыі і памежнай службе, а ў 2001 годзе выйшаў на пенсію.

Абвінавачанаму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

IAR/яс