Беларуская Служба

Інфляцыя ідзе ўверх

31.05.2022 14:43
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Denys Kurbatov

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў маі ў Польшчы ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года выраслі на 13,9 працэнта, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні.

У параўнанні з красавіком яны былі вышэй на 1,7 працэнта. Цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў параўнанні з маем 2021 года выраслі на 13,5 працэнта, на энерганосьбіты - на 31,4 працэнта,на паліва для асабістага транспарту - на 35,4 працэнта.

Поўную інфармацыю аб інфляцыі ў траўні Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 15 чэрвеня.

IAR /вх