Беларуская Служба

У некаторых рэгіёнах Польшчы не магчыма купіць вугаль

22.06.2022 19:32
Раённыя газеты «Echo Dnia» i «Gazeta Codzienna Nowiny» паведамляюць, што на складах не хапае вугалю.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Artur_Nyk

Так, на Падкарпацці, у паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы няма нават найменш каларыйнага расійскага вугалю, які быў там яшчэ нядаўна.

Газеты нагадваюць, што праблемы з вугалем пачаліся неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну. «Спачатку ўзніклі праблемы з палівам, а затым на пераломе сакавіка і красавіка з'явіліся праблемы з вугалем. Цана падскочыла з 800-900 злотых да 1400 злотых за тону (300 еўра). Але вугаль і так хутка знікаў са складоў. Зараз галоўная праблема нават не ў яго высокай цане, а ў тым, што на складах яго няма», пішуць газеты.

Выданні падкрэсліваюць, што невялікай дапамогай грамадзянам, якія запоўнілі заявы аб тым, што ацяпляюць дамы вугалем, будзе магчымасць купіць тры тоны вугалю па рэгуляванай цане 996 злотых (214 еўра). Такое абяцанне даў урад.

яс