Беларуская Служба

Прэм'ер: Мы не дапусцім вяртання «рускага міру» у Польшчу

10.07.2022 16:17
«Сувальшчына, Сейны, Аўгустаў, Саколка – усё Падляшша, уся ўсходняя Польшча – у бяспецы».
      , ,  10  2022 .
Прэм'ер Маравецкі падчас жалобнай урачыстасці ў Гібах, Падляшша, 10 ліпеня 2022 г. Крыніца: PAP/Artur Reszko

У Гібах Падляскага ваяводства праходзяць памятныя мерапрыемствы з нагоды 77-й гадавіны Аўгустоўскай аблавы. 12 ліпеня 1945 года карныя органы СССР пачалі аперацыю на тэрыторыі Сувальшчыны, якая пазней атрымала назву «Аўгустоўская аблава». Гэта самае трагічнае злачынства супраць палякаў пасля Другой сусветнай вайны.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, выступаючы на ​​жалобным мерапрыемстве ў Гібах, заявіў, што ўрад не дапусціць, каб на польскіх землях зноў запанаваў «рускі мір»:

-Гэта зямля ў бяспецы. Сувальшчына, Сейны, Аўгустаў, Саколка – усё Падляшша, уся ўсходняя Польшча – у бяспецы. А бяспека залежыць ад узмацнення польскай арміі, і сёння мы надалі гэтаму ўмацаванню вялікую ўвагу. І гэта трэба зрабіць, каб на гэтых землях зноў не запанаваў «рускій мір», той самы, які сёння праяўляецца ва Украіне.

Аўгустоўская аблава – ваенная аперацыя, праведзеная ў ліпені 1945 года Савецкай Арміяй і атрадам НКУС, яе мэта – ліквідацыя атрадаў польскага незалежніцкага і антыкамуністычнага падполля. Падчас карнай акцыі было арыштавана больш за 7 тысяч чалавек, некаторых з іх адпусцілі пасля жорсткіх допытаў. Без вестак зніклі 592 чалавекі, іх магілы не знойдзены дагэтуль.

iar/эж


25.07.1945 г. закончылася Аўгустоўская аблава

25.07.2020 08:50
Даследчыкі мяркуюць, што частку таямніцы напэўна хаваюць беларускія архівы і беларуская зямля ў памежнай зоне.

У Сувалках адкрытая выстава, на якой можна паглядзець у вочы ахвяр «малой Катыні»

18.01.2022 14:20
Аўгустоўская аблава была самым вялікім злачынствам у адносінах палякаў пасля Другой сусветнай вайны.